Turmus

žvilgsniu lydėt paukščius


Previous Entry Share
Пару словаў аб сітуацыі на Віленшчыне
Grodno
ignis_essentiae
http://arche.by/by/page/ideas/10354

Як мне падаецца, галоўная праблема Віленшчыны і яе жыхароў (розных нацыянальнасцяў) - нежаданне ісці на кампраміс. Бо мне, напрыклад, цяжка зразумець, што дасць літоўскай дзяржаве тое выкладанне гісторыі і геаграфіі Літвы ў польскіх і рускіх школах па-літоўску, акрамя новых канфліктаў. Гэтак жа сама, як цяжка зразумець негатыў часткі палякаў ў дачыненні да літоўскай улады і літоўскага насельніцтва краю (з улікам русіфікацыі савецкіх часоў, гэта прымае часам надто камічныя формы: даводзілася бачыць ў Вільні надпіс на сцяне "Wilno nasz!").

Навукоўцамі (і літоўскімі, і польскімі) ў свой час была праведзена каласальная работа, вынікам якой стала разуменне таго, што абсалютная большасць палякаў Літвы (як польскамоўных, так і тых, што лепей ўмеюць "па-просту" чым па-польску) - аўтахтоны, якія жывуць на Літве od dziadów-pradziadów, і з'яўляюцца нашчадкамі балтамоўнага насельніцтва рэгіёна (якое, дарэчы, шмат у якіх вёсках перайшло на славянскую мову толькі ў XIX-XX ст.). І ў сувязі з гэтым зусім недарэчнымі выглядаюць яўныя і неяўныя намёкі ў тэкстах пэўных літоўскіх навукоўцаў і публіцыстаў намёкі на нейкую несапраўдансць, непаўнавартасць палякаў Літвы. Нібыта яны і не палякі зусім,іх трэба літуанізаваць і г.д. Бо калі гэта сапраўды карэннае насельніцтва краю, які літоўцы небезпадстаўна лічаць у гістарычным сэнсе сваім, то і культуру гэтых нашчадкаў літоўскамоўнага насельніцтва (а калі паглядзець на лакалізацыю археалагічных культур і летапісных плямёнаў, то яшчэ і нашчадкаў "той самай" літвы) трэба ўспрымаць як частку свайго. Не адмаўляцца ад яго, аддаючы крэсовую польскасць на водкуп сучаснай Польшчы, а берагчы і развіваць сваю культурную спадчыну.
А з іншага боку, і палякам варта больш глядзець не на "Macierz", а на гісторыю сваіх вёсак і сем'яў, і лепей ведаць песні вёскі, адкуль паходзяць дзяды, чым народныя спевы з Малапольшчы. І не саромецца літоўскага ці беларускага дзяцінства сваіх прадзедаў і прабабцяў. Бо гэта якраз і ёсць рэальная традыцыя сем'яў, вёсак і ўсяго рэгіёна разам. Тое, што робіць адметнымі і сапраўднымі. Літоўскі паляк, літвін культуры польскай, польскамоўны літовец - гэта ўсё не так істотна. Галоўнае што tutejszy.

Але ўсё гэта, у прынцыпе, рэчы, і так зразумелыя адэкватнаму чалавеку.
Хацелася б звярнуць увагу яшчэ на адзін момант.

"Падобна як і палякі, беларусы ў Летуве з’яўляюцца аўтахтонным насельніцтвам, што напрацягу стагоддзяў жыве на тэрыторыі Віленшчыны."

Як чалавек, які нядаўна абараніў курсавую, прысвечаную беларусам Літвы, працуючы перш за ўсё з такімі слаба вядомымі у нас крыніцамі як матэрыялы перапісаў ЛітССР і ЛР, мушу зазначыць, што 67% беларусаў Літвы з'яўляюцца імігрантамі ў першым пакаленні, якія ў асноўным прыехалі ў свой час з БССР (а сярод застаўшыхся 33% заўважную колькасць складаюць дзеці і ўнукі гэтых імігрантаў). Безумоўна, беларуская мова і народная культура на Віленшчыне мае сваё месца і свой сэнс; безумоўна, Вільня для беларусаў - зусім не пусты гук; безумоўна, нейкая (5%? 10%? 20%? - гэта яшчэ трэба даследваць) частка беларусаў Літвы сапраўды з'яўляецца аўтахтонамі краю, але ж факт, які трэба трымаць ў галаве дзеля адэкватнага разумення гісторыі рэгіёна і сучаснай сітуацыі такі - абсалютная большасць носьбітаў беларускай этнічнай ідэнтычнасці ў Літве з'яўляецца імігрантамі і да культурнай спадчыны рэгіёна мае дачыненне настолькі, наколькі здоліла ў рэгіянальную культуру інтэгравацца (а калі глядзець на асноўныя дэмаграфічныя паказчыкі, то беларусы Літвы бліжэй да іншы' "імігранцкіх" этнічных груп краіны - рускіх і ўкраінцаў).
Гэта не добра і не дрэнна. Гэта рэальнасць, якая, на жаль, у тэкстах некаторых беларускіх мысляроў замяняецца нейкай ерундой.

  • 1
Вырашыў пабыць Stimme der Vernunft? Магу толькі пажадаць поспехаў.

То бок палякі Літвы --- палякі ўсё-такі выключна паводле культурнай традыцыі, а не "біялагічнага" паходжання?


Усе народы ўсіх рэгіёнаў свету у прынцыпе ёсць тым чым ёсць паводле культурнай традыцыі. "Біялагічнасць" этнасаў гэта хутчэй ідэалагічная канструкцыя, чым навуковая.

Проста трэба разумець, што этнічная і этнаграфічная рэальнасці - гэта не тоесныя паняцці. І часам на адной і той жа этнаграфічнай глебе могуць развівацца (у залежнасці ад соцыякультурнага кантэксту) розныя формы этнічнай самасвядомасці і розныя культурныя традыцыі. Гэта нармальна.

З большага згодны, акрамя вось гэтага:
"...што дасць літоўскай дзяржаве тое выкладанне гісторыі і геаграфіі Літвы ў польскіх і рускіх школах па-літоўску, акрамя новых канфліктаў..."

Скажу, што большасьць вучняў і іх бацькоў да таког ставятся станоўча - яны хочуць добра ведаць літоўскую мову, мець веды і "не выпадаць з кантэксту", калі размова пойдзе пра гісторыю і геаграфію.
Гэта хутчэй палітычнае пытаньне - частка польскамоўных дзеячаў хоча, каб у польскіх школах Літвы гісторыя выкладалася "з польскага пункту гледжання".
Тое самае датычыцца і расейскамоўных школаў. Ёсьць такія, хто больш схільны да погляду на падзеі канца 1930-х - 1950-х, як на "дабравольны ўступ у СССР" і "барацьбу з засеўшымі ў лясах фашыстскімі недабіткамі".

Edited at 2012-05-18 11:43 am (UTC)

"Польская пагроза" - ці не адзінае, што ў сённяшнім еўравыраі мабілізуе літоўскае грамадства і змушае кшталтаваць уласную ідэнтычнасць. Калі б яе не было, яе варта было б прыдумаць :)

у вас ограничены сообщения ,напишите мне вашу почту и я отвечу.

  • 1
?

Log in

No account? Create an account